Письмо администратору Карта сайта На главную
Герб и флаг Республики Беларусь Герб города Новополоцка
Главная
Наш город
Городской исполнительный комитет
Городской Совет депутатов
Официальное опубликование
Обращения граждан и юридических лиц
Боровухский поселковый исполнительный комитет
Правопорядок
Экономика
Инвесторам
Недвижимость
Госрегистрация и ликвидация субъектов хозяйствования
Организации и учреждения
Сфера услуг
Образование
Здравоохранение
Культура, отдых, спорт, туризм, досуг
Городские СМИ
Новости
Архив публикаций
Общественные обсуждения
Объявления
Афиша
Расписание движения транспорта
Контакты
Вопрос-Ответ
Телефоны первой необходимости
Одно окно
Декрет №3
Комиссия по противодействию коррупции
Инспекция Министерства по налогам и сборам
Пограничная безопасность
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Карта сайта

2018-2020 - Под знаком Года малой родины

80 лет Витебской области

Республиканский молодежный конкурс «100 идей для Беларуси»!

Европейские игры - 2019

100 лет ВЛКСМ

Новополоцк – культурная столица Беларуси 2018

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ - БЕЛОРУССКОЕ ТЕЛЕГРАФНОЕ АГЕНТСТВО

Official Website of the Republic of Belarus
National Tourism Agency
Information On Tourist Destinations Of Vitebsk Region

ВИТЕБСКИЕ ВЕСТИ - Газета Витебского областного исполнительного комитета

Газета «НОВОПОЛОЦК СЕГОДНЯ» Учредители: Новополоцкий городской исполнительный комитет и Новополоцкий городской Совет депутатов

Профилактика насилия в семье

Новости
Новые тарифные планы Интернет-провайдера «Вектор»
Афиша кинотеатра «Минск»
Афиша городских мероприятий
Главная arrow Новости arrow Итоги V Межгосударственного конкурса юных пианистов городов-побратимов «Музычная лілея»
Итоги V Межгосударственного конкурса юных пианистов городов-побратимов «Музычная лілея» Версия для печати
24.04.2018

 

Фото Дениса Лещика, «Новополоцк Сегодня» 

 

Мінулы тыдзень у дзіцячай школе мастацтваў №1 прайшоў пад знакам V Міждзяржаўнага конкурсу юных піяністаў гарадоў-пабрацімаў «Музычная лілея». Першы юбілей творчага спаборніцтва прыйшоўся на святкаванне 60-годдзя Наваполацка, які сёлета аб’яўлены культурнай сталіцай Беларусі.

 

За перамогу ў чатырох узроставых групах змагаліся пачынаючыя выканаўцы з усіх абласцей нашай краіны, а таксама з Расіі і Латвіі.

 

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Андрэй Адзіночкін пажадаў канкурсантам творчага запалу, новых цікавых знаёмстваў і поспехаў, выказаў упэўненасць у тым, што музычнае свята прадоўжыць добрыя традыцыі і паслужыць справе далейшага ўзбагачэння міжкультурнага супрацоўніцтва.

 

Праграма «Музычнай лілеі – 2018» была насычанай.

 

19-21 красавіка слухачы зноў і зноў адкрывалі для сябе шэдэўры класікаў сусветнай музыкі. Кожны ўдзельнік выконваў поліфанічны твор, буйную музычную форму і віртуозны эцюд.


Прадстаўнічае журы, якое ўзначаліў заслужаны артыст Беларусі, прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі Юрый Гільдзюк, было строгім, але справядлівым. У склад судзейскай калегіі таксама ўвайшлі добры сябра наваполацкага конкурсу выкладчык Рэс­публіканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ Яўгенія Гарбунова і прафесар Латвійскай акадэміі музыкі імя Я.Вітола Арніс Зандманіс.

 

Дарэчы, ганаровыя госці не толькі ацэньвалі, але і павы­шалі ўзровень выканальніцкага майстэрства пачынаючых інструменталістаў – урокі ігры на фартэпіяна ад вопытных настаўнікаў карысталіся папулярнасцю. Апошні дзень музычнага свята падараваў юнакам і дзяўчатам экскурсію па старажытнай Полацкай зямлі і прынёс заслужаныя ўзнагароды. З 58?мі ўдзельнікаў журы адзначыла 33: лаўрэатамі сталі 19, дыпламантамі – 14. З хваляваннем і ўдзячнасцю юныя піяністы падымаліся на сцэну музычнай школы. Дыплом з рук заслужанага артыста Юрыя Гільдзюка павышаў і важкасць конкурсу, і ступень адказнасці юных выканаўцаў.

 

Прыемна адзначыць, што ўсе наваполацкія канкурсанты ўвайшлі ў склад лепшых.

 

На другую прыступку п’едэстала падняліся адразу дзве навучэнкі ДШМ №1 – у першай узроставай катэгорыі Анастасія Васюкевіч, у чацвёртай – Эстэр Герасімовіч. Ангеліна Пірог дамаглася дыплома лаўрэата ІІІ ступені ў трэцяй узроставай групе. Марыя Пакшынцава, Эмілія Смялэк, Эрыка Сафонава, Анастасія Капуста, Дар’я Ізмайловіч сталі дыпламантамі. Першыя месцы заваявалі прадстаў­нікі Брэсцкай, Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей. Лаўрэаты ўпершыню атрымалі спецыяльныя кубкі з сімволікай конкурсу. Граматамі за высокае прафесійнае майстэрства былі адзначаны нас­таўнікі таленавітых дзяцей.

 

На ўрачыстым закрыцці пятага, юбілейнага, конкурсу юных піяністаў гарадоў-пабрацімаў дырэктар ДШМ №1 Аляксандр Хітроў шчыра дзякаваў усім гасцям за ўдзел і выказваў надзею на новыя сустрэчы.

 

 

ПЕРАМОЖЦЫ V МІЖДЗЯРЖАЎНАГА КОНКУРСУ ЮНЫХ ПІЯНІСТАЎ ГАРАДОЎ-ПАБРАЦІМАЎ «МУЗЫЧНАЯ ЛІЛЕЯ»

  

 

І узроставая група (6-9 гадоў):

 

І месца – Марыя Апольская, ДУА “Сярэдняя школа №4  г.Іванова”, Брэсцкая вобласць (педагог Ларыса Перчанка)

 

ІІ месца – Платон Нікалаеў, ДУА “ Полацкая дзіцячая школа мастацтваў” (педагог Наталля Цырто)

 

ІІ месца – Анастасія Васюкевіч, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” ( педагог Маргарыта Мартас)

 

ІІ месца – Аляксей Сідарэнка, ДУА “ Полацкая дзіцячая школа мастацтваў” (педагог Іна Шпілеўская)

 

ІІІ месца – Ксенія Галушка, ДУА “Дзіцячая  музыкальная школа мастацтваў №5 г. Мінска” (педагог Галіна Лойка)

 

Дыпламанты:

 

Ірына Пруднік, ДУА “Фаніпольская дзіцячая школа мастацтваў” (педагог Любоў Касач)

 

Кіра Голубева, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя А.В. Багатырова г. Віцебска” (педагог Ірына Нікалаенка)

 

Эрыка Сафонава, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Святлана Папоўская)

 

Дар’я Васкоўская,  ДУА “ Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №4” (педагог  Рыта Самуліна)

 

Міраслава Грынько,  ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 імя П.І. Чайкоўскага” г. Гомель (педагог Ларыса Казлова)

 

Эмілія Смялэк, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Таццяна Лешчанка)

 

 

ІІ узроставая група (10-11 гадоў):

 

І месца – Ксенія Алімпіева, ДУА “Бараўлянская дзіцячая школа мастацтваў”,  Мінская вобласць (педагог Ірына Віхрава)

 

ІІ месца – Руслан Андрэеў, Стайцельская мастацка-музыкальная школа г. Стайцеле, Латвія (педагог Руле Айра)

 

ІІ месца – Талі Шафар і Уладзімір Галета, ДУА  “Дзіцячая  музыкальная школа мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай” г.Мінск (педагог Алена Логінава)

 

ІІІ месца – Арына Катмакова, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя А.В. Багатырова г. Віцебска” (педагог Алена Кузняцова)

 

ІІІ месца – Дзмітрый Цітоў, ДУА “Полацкая дзіцячая  школа мастацтваў” (педагог Святлана Пашута)

 

Дыпламанты:

 

Яўгеній Макарэвіч, ДУА  “Дзіцячая школа мастацтваў” а.г. Клейнікі, Брэсцкая вобласць (педагог Наталля Барценева)

 

Марыя Пакшынцава, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Наталля Пунінская)

 

Лізавета Кажан, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў  №2 імя У.У. Алоўнікава” г. Бабруйск (педагог Таццяна Кісель)

 

Дар’я Драбышэўская, ДУА “Дзіцячая музыкальная  школа мастацтваў №1 імя П.І. Чайкоўскага” г. Гомель (педагог  Алена Аўгусціновіч)

 

Дар’я Ізмайловіч, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Аксана Лабейка)

 

 

ІІІ узроставая група (12-13 гадоў):

 

І месца – Соф’я Анціпава, ДУА “Рэчыцкая дзіцячая школа мастацтваў” (педагог Маргарыта Бабчонак)

 

ІІ месца – Ганна Лукіў, Муніцыпальная аўтаномная ўстанова дадатковай адукацыі  г. Калінінграда “Дзіцячая музыкальная школа імя Э.Т.А. Гофмана”, Расія (педагог Алена Сіманенка)

 

ІІ месца –Вераніка Емяльянчанка, ДУА “Дзіцячая музыкальная  школа мастацтваў №1 імя П.І. Чайкоўскага” г. Гомель  (педагог  Алена Аўгусціновіч)

 

ІІ месца – Ганна Барсукова, ДУА “Дзіцячая музыкальная школа мастацтваў  № 20” г. Мінск(педагог Наталля Даронкіна)

 

ІІІ месца – Ангеліна Пірог, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Маргарыта Мартас)

 

Дыпламанты:

 

Анастасія Капуста,  ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Людміла Баранчукова)

 

 

ІV узроставая група (14-15 гадоў):

 

І месца – Лізавета Засімовіч, Дзіцячая музыкальная школа  пры УА “Віцебскі дзяржаўны музыкальны каледж імя І.І. Салярцінскага” (педагог Таццяна Афанасьева)

 

ІІ месца – Эстэр Герасімовіч, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Святлана Папоўская)

 

ІІІ месца – Ганна Пекар, ДУА “Валкавыская дзіцячая школа мастацтваў” (педагог Святлана Радзівон)

 

ІІІ месца – Анастасія Шымчак , ДУА “Дзіцячая  музыкальная школа мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай” г. Мінск (Алена Логінава)

 

Дыпламанты:

 

Віталія Сташан, Дзіцячая музыкальная школа пры УА “ Наваполацкі дзяржаўны музыкальны каледж” (педагог Галіна Касяк)

 

 

 
Ими гордится Новополоцк
Вопрос-ответ
Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Вакансии
Комиссия по координации работы по содействию занятости населения
ТЕЛЕПЕРЕДАЧИ ВЕКТОР-ТВ
http://www.president.gov.by
http://government.gov.by
Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь
Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь
http://www.ncpi.gov.by/ncla/debur/
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
http://www.government.by/ru/rus_businessacts_20.html
http://export.by/
http://www.vitebsk-region.gov.by/
http://president.gov.by/press10664.html
ОБЩЕГОСУДАРСТВЕННАЯ АВТОМАТИЗИРОВАННАЯ ИНФОРМАЦИОННАЯ СИСТЕМА [Единый портал электронных услуг]
НАЦИОНАЛЬНЫЙ ЦЕНТР ЭЛЕКТРОННЫХ УСЛУГ

Соглашение Мэров по климату и энергии

Город, дружественный детям
Новополоцкий центр предпринимательства и недвижимости

Яндекс цитирования

   Все права защищены Законом Республики Беларусь.
   При использовании материалов сайта ссылка на источник обязательна


Рекомендуемое разрешение экрана 1280х1024
Дизайн ИЦ ПГУ