ДАРАГIЯ НОВАПАЛАЧАНЕ I ГОСЦI НАШАГА ГОРОДА! Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Гэта свята – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый. Ён дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, што было набыта старэйшым пакаленнем дзеля будучыні. Нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, шчырае жаданне зрабіць сваю краіну мацнейшай і больш прыгожай. Сёння мы нясём адказнасць за будучыню нашай дзяржавы і ўпэўненыя ў тым, што суверэнітэт і незалежнасць заўсёды будуць асновай дынамічнага і паспяховага развіцця Беларусі. Мы аддаём даніну глыбокай павагі ветэранам за самаадданую любоў да Айчыны, мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў барацьбе за мір і шчасце на зямлі. Выказваем удзячнасць за плённую працу тым, хто ўздымаў краіну ў пасляваенныя гады. Дзякуем усіх, хто сваімі адказнымі ад носінамі да даручанай справы ўносіць важкі ўклад у развіццё Наваполацка і нашай дзяржавы. У гэты светлы і радасны дзень жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Хай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі! Дзмітрый ДЗЯМІДАЎ, старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Алег БУЕВІЧ, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў |