Новости города

09.05.2024

Творческие коллективы Новополоцка представили жителям и гостям города праздничный концерт. Самые почетные и уважаемые гости - ветераны Великой Отечественной войны и те, на чью судьбу выпало оказаться очевидцем нацистского террора. За мужество и доблесть от сегодняшнего поколения - многочисленные слова благодарности и признательности.

09.05.2024

Более 8 тысяч новополочан с портретами своих героических дедов и прадедов, подаривших нам День Великой Победы, бок о бок прошли в традиционном шествии «Они сражались за Родину!» в рамках республиканской акции «Беларусь помнит!» от памятника «Расколотая звезда» к площади Строителей. Мы помним! Чтим! Никогда не забудем!

09.05.2024

Искренне поздравляем вас с 79-й годовщиной Победы советского народа в Великой Отечественной войне! Девятое мая – особенный и судьбоносный день в нашей истории. Этот день служит напоминанием о страданиях и героическом подвиге народа, победившего в самой кровопролитной войне в истории современности.

08.05.2024

Великая Победа – гордость поколений! В преддверии 9 мая в Новополоцке прозвучали «Победные Марши». В году нынешнем фестиваль прошел в 15 раз. На один день главная площадь города превратилась в настоящую концертную площадку. Его участниками стали более 500 человек.

07.05.2024

Творческие и амбициозные, готовые ради 5-минутного новостного сюжета преодолевать километровые расстояния и работать 24/7. Это все о них – представителях интереснейшей телевизионной профессии. Для нас, зрителей, это магия, для них же – ежедневный кропотливый труд.

06.05.2024

Примите искренние поздравления с профессиональными праздниками: Днем печати (5 мая), Днем радио, телевидения и связи (7 мая)!

Т.ТолкачёваНаваполацкая паэтэса Тамара Талкачова 13 лістапада ў сваім жыцці адзначае чарговы юбілей, які афарбаваны плённымі поспехамі на літаратурнай ніве і ў развіцці сучаснай эстраднай беларускай песні. Імя Тамары Талкачовай добра вядома не толькі на Полацкай зямлі. Яго гучанне набірае моц на прасторах усёй рэспублікі праз песні, якія Тамара стварае гарачым сэрцам і вялікай любоўю да роднага краю >>
Тамара Талкачова.

АНОНС: 20 ноября в 17.30 в  зале искусств центральной библиотеки им.В.Маяковского состоится юбилейный вечер члена Союза писателей Республики Беларусь, поэтессы, самодеятельного композитора, участника народного литературно-музыкального коллектива "Крылья" Тамары Толкачевой "Стихов стремительный полёт". 

 

Наваполацкая паэтэса Тамара Талкачова 13 лістапада ў сваім жыцці адзначае чарговы юбілей, які афарбаваны плённымі поспехамі на літаратурнай ніве і ў развіцці сучаснай эстраднай беларускай песні.

 

Імя Тамары Талкачовай добра вядома не толькі на Полацкай зямлі. Яго гучанне набірае моц на прасторах усёй рэспублікі праз песні, якія Тамара стварае гарачым сэрцам і вялікай любоўю да роднага краю:

 

Зноў да струнаў душы

Дакранаецца сэрца,

І мелодыя льецца

На свет.

Нараджаецца песня жыцця

І здаецца,

Напаўняецца шчасцем

Сусвет.

 

Дзякуючы песеннай лірыцы Тамары Талкачовай і музыцы вядомага кампазітара Беларусі Ізмаіла Капланава на рэспубліканскай сцэне з’явіліся прыгожыя і змястоўныя песні. Іх з вялікім задавальненнем выконваюць папулярныя зоркі беларускай эстрады Нэлі Багуслаўская, Ізмаіл Капланаў, Ірына Дарафеева, Анатоль Ярмоленка, Алена Шведава і іншыя. Так, песня "Моя Белая Русь" (словы Т. Талкачова, музыка І. Капланаў) у выкананні Ірыны Дарафеевай часта ўпрыгожвае канцэртныя пляцоўкі: на плошчы Незалежнасці горада Мінска, ля Мірскага замку, на свяце славянскай пісьменнасці ў горадзе Шклове...

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш "Дажынкі – 2007" у горадзе Рэчыца быў адкрыты новай песняй Тамары Талкачовай і Ізмаіла Капланава "Родимая земля". Песню выконвалі Анатоль Ярмоленка, Алеся і ансамбль "Сябры". Ужо ў другі раз песні гэтых аўтараў былі ўключаны ў праграму "Славянского базара в Витебске".

 

Часта можна пачуць іх песні на Беларускім радыё і рэспубліканскім тэлебачанні. На жаль, не заўсёды ў фармаце музычных праграм называюць аўтараў песень, большую славу атрымліваюць іх выканаўцы.

 

Да многіх сваіх вершаў Тамара Талкачова сама напісала музыку. У яе гэта добра атрымліваецца, нягледзячы на тое, што яна не мае музычнай адукацыі – самадзейны кампазітар. Многія аўтарскія песні Тамары былі адзначаны дыпломамі, прэміямі. Хочацца нагадаць песню "Калыска Бацькаўшчыны", якую Тамара Іванаўна прысвяціла славутаму старажытнаму гораду Полацку. Вось некалькі радкоў:

 

Грэе мне сэрца родны куточак –

Полацкая зямля,

І для мяне месца болей святога

Ва ўсім Сусвеце няма.

 

У двух гарадах Полатчыны таксама можна пачуць песні Тамары Талкачовай ў выкананні мясцовых зорак. Што нараджаецца раней у яе творчай душы: песня альбо верш? Тамара Іванаўна адказвае, што гэта часцей бывае адначасова. З ёю можна пагадзіцца, таму што паэзія Тамары меладычная і ласкавая, як сама матчына мова.

 

Літаратурную творчасць Тамары Талкачовай складаюць чатырнаццаць паэтычных зборнікаў, з якіх трынаццаць выдадзена на правах рукапісу, а апошняя кніга "На сцежках жыцця" выйшла ў Віцебскай абласной тыпаграфіі. Аўтар рыхтуе да друку новую кнігу.

 

Значнай падзеяй гэтага года ў творчым жыцці паэтэсы стала прыняцце яе ў Саюз пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. Трэба адзначыць, што амаль пяць гадоў яна з’яўляецца удзельнікам Наваполацкага народнага літаратурна-музычнага аб’яднання "Крылы", дзе неаднаразова прайшлі яе творчыя вечарыны, аўтарскія сустрэчы, прэзентацыі кніг на розныя аудыторыі. Меў месца літаратурна-музычны марафон па творчасці паэтэсы. А наперадзе – юбілейны вечар, на які збяруцца прыхільнікі таленту шчырага чалавека і прыгожай жанчыны, імя якой – Тамара Талкачова.

 

З юбілеем, дарагая Тамара Іванаўна! Здароўя і поспехаў Вам!

 

Прапануем пазнаёміцца з восеньскай палітрай Тамары Талкачовай, якую складаюць вершы паэтэсы пра яе любімую пару года.

 

Галіна Сташкевіч, кіраўнік наваполацкіх "Крылаў".

 

 

ВОСЕНЬСКАЯ ПАЛІТРА ТАМАРЫ ТАЛКАЧОВАЙ

* * *

Мне лёс падараваў такую восень,

Якую сэрца ўжо даўно чакае.

Усё цвіце і свеціцца навокал,

І недзе побач скрыпачка іграе...

А музыка – ратунак чалавеку.

Яна хвалюе, лашчыць і лагодзіць.

І боль, што раз’ядаў душу спрадвеку,

Паціху назаўсёды адыходзіць.

 

* * *

Гуляе завея

з пажоўклай лістоты.

Іду, ні аб чым

не хвалююся.

Я нават і думаць

не маю ахвоты,

Адно –

прыгажосцю любуюся!

А лісце ўсё кружыць,

а лісце ўсё кружыць...

Пагляд да яго

прыкаваны.

І сэрца, між волі,

па лецейку тужыць,

Па днях,

што дарма змарнаваны.

 

* * *

Восень зноў кранае сэрца

Залацістаю лістотай…

Зазірні ты ў маё сэрца,

Ахіні мяне пяшчотай.

Зазірні ты ў мае вочы

Так, каб скруха адступіла.

Ахіні мяне пяшчотай,

Каб дарэмна не тужыла.

Зазірні ты ў вочы,

Растапі ільдзінку ў сэрцы,

Каб ад смутку, ды самоты

Не прыйшлося мне памерці.

Зазірні ты ў мае вочы –

І ўжо гэтага даволі,

Каб убачыць, што шчаслівай

Не была такой ніколі,

Што пяшчотай на пяшчоту

Адказаць у іх патрэба.

Зазірні ты ў мае вочы –

І нічога больш не трэба.

 

* * *

Буяюць ля хаты вяргіні,

Махрацца вясёлкаю астры,

Павоі ўзняліся ў вышыні,

Нібыта ў палацах пілястры.

Ды гэтая пышная квецень –

Штрышок развітальны прыроды

Ці мо напамінак аб леце?

Пусцеюць сады і гароды...

І птушкі сабраліся ў вырай,

І лісцейка з дрэў ападае.

І восень, з усмешкаю шчырай,

Апошнім цяплом нас вітае.

 

* * *

Восень ціха вальсуе
З маёй адзінотай
Пад акорды няўцешнай
Жураўлінай тугі.

 

Ахінаючы сэрца
Нясцерпнай самотай,
Запаўняе трывогай
Душы берагі.

 

І пякучая горыч
Пары развітальнай,
І гаючая слодыч
Загадкавых дзён –

 

Раствараюцца ў моры
І гукаў, і фарбаў,
І ляцяць светлай мрояй
Вятрам наўздагон.

 

* * *

Бурштынам яркім
       восень разлілася,
Хоць у душы маёй
       буяе бэз.
Ды музыка
       (адкуль яна ўзялася?!)
Даруе развітальны
       паланез.

 

Ляцяць у бездань вечнасці
       хвілінкі...
Паўсюль шугае
       восеньскі пажар,
І летуценна кружаць
       павуцінкі,
Кранаючы пяшчотна
       вейкі, твар.

 

І той пажар
       і паланеза гукі,
І залатых манетак
       перазвон,
Што мне бярозка сыпле
       прама ў рукі –
Нібыта казка,
       ці чароўны сон.

 

* * *

Кляновым пажарам
       палае, гарыць наваколле.
Пара залатая настала – 
       за вокнамі восень.
Балюе, святкуе,
       адчуўшы свой час і раздолле,
І ціха люляе
       нябёсаў празрыстую просінь.

 

 

Такой прыгажосці
       даўно ўжо не бачыла вока!..
У колернай гаме –
       чырвоны, аранжавы, жоўты...
І недзе ў вышынях,
       далёка, далёка, далёка,
Яднаюцца ноткі
       натхнення майго і самоты.

 

 

* * *

Іду паціху паркам… Пад нагамі

Пушысты, жоўты з чырванню, дыван.

Навокал дрэвы стромкія радамі,

А ў небе птушак доўгі караван.

Захоплена зноў восеньскім настроем,

Каторы раз ужо, каторы год…

І думкі, як і лісьце, кружаць роем,

Заводзячы ўспамінаў карагод.

Суладна ўсё, спакойна і камфортна

(А можа й быць і начай не магло?)

І на душы надзіва бесклапотна,

Утульна, адным словам, – адлягло.

Забыліся штодзённыя турботы,

Забіліся трывогі ў дальні кут,

Пяшчоцяць павуцінкі адзіноты…

Як хораша, як лёгка сэрцу тут!

Іду паціху паркам… Пад нагамі

Пушысты, жоўты з чырванню, дыван.

Навокал дрэвы стромкія радамі,

А ў небе птушак доўгі караван.

Интернет-ресурсы